Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў указы аб прыёме ў грамадзянства і аб прадастаўленні прыстанішча



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніком дзяржавы задаволены заявы аб прыёме ў грамадзянства Беларусі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пражываюць у нашай краіне.

Новымі грамадзянамі Беларусі сталі 257 чалавек, у тым ліку 15 непаўналетніх. Беларускае грамадзянства атрымалі асобы, якія прыбылі з 16 дзяржаў: Украіны, Расіі, Малдовы, Казахстана, Арменіі, Узбекістана, Туркменістана, Грузіі, Сірыі, Палесціны і іншых.

Акрамя таго, Прэзідэнтам прадастаўлена прыстанішча ў Беларусі Томашу Шміту, якога праследуюць па палітычных матывах у Польшчы.

22 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/11/75934
Текущая дата: 23.12.2024