Белорусский портал в Казахстане

Пуцін: РФ ударыла па ваенным аб’екце Украіны найноўшай гіпергукавой ракетай



Расія праводзіць выпрабаванні найноўшай ракеты ў адказ на агрэсіўныя дзеянні краін Паўночнаатлантычнага альянсу.

Расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар найноўшай гіпергукавай балістычнай ракетай "Орешник" па найбуйнейшым зброевым комплексе ў Днепрапятроўску, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Ён удакладніў, што ракета была ў няядзерным выкананні.

"У адказ на выкарыстанне амерыканскай і брытанскай дальнабойнай зброі, 21 лістапада бягучага года расійскія Узброеныя сілы нанеслі камбінаваны ўдар па адным з аб’ектаў абаронна-прамысловага комплексу Украіны", - сказаў Пуцін у сваім звароце да асабовага складу УС РФ і расіян.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што пасля таго, як заходнімі дальнабойнымі ракетамі былі атакаваны Курская і Бранская вобласці, канфлікт ва Украіне набыў элементы глабальнага характару.

Пры гэтым, расійскія сродкі СПА атаку заходніх ракет адбілі, у выніку праціўнік не дасягнуў пастаўленых мэт, адзначыў ён.

Ракета "Орешник"

Расійскі лідар падкрэсліў, што ў свеце няма супрацьдзеяння супраць ракеты "Орешник". Яна атакуе цэль, развіваючы хуткасць у 10 махаў, што складае 2,5-3 км/с.

"Сучасныя існуючыя ў свеце сродкі супрацьпаветранай абароны і сістэмы супрацьракетнай абароны ў Еўропе, якія ствараюцца амерыканцамі ў Еўропе, такія ракеты не перахапляюць. Гэта выключана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Па словах Пуціна, РФ будзе прапаноўваць мірным украінскім жыхарам і грамадзянам дружалюбных краін пакінуць зоны магчымага паражэння пры ўдары такімі сістэмамі, як "Орешник".

"Будзем рабіць гэта па гуманітарных меркаваннях – адкрыта, публічна, без асцярогі супрацьдзеяння з боку праціўніка", - запэўніў ён.

Мінск, 21 лістапада 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/11/75949
Текущая дата: 23.12.2024