Белорусский портал в Казахстане

Беларускія цяжкаатлеты заваявалі 36 узнагарод юніёрскага першынства Расіі



Беларус Уладзіслаў Саковіч заваяваў серабро ў апошні дзень адкрытага першынства Расіі па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў і юніёрак, якое завяршылася ў Саранску.

У вагавой катэгорыі 109 кг Саковіч паказаў другі рэзультат у суме дваябор’я — 355 кг.

Усяго на спаборніцтвах у мардоўскай сталіцы юныя беларускія цяжкаатлеты сталі ўладальнікамі 36 узнагарод, 15 з якіх залатыя. Таксама ў медальнай скарбонцы зборнай Беларусі 15 срэбных і 6 бронзавых медалёў.

Звязда, 31 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/110/70301
Текущая дата: 18.11.2024