Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН Валянцінам Рыбаковым.
"ААН. Што гэта такое на сённяшні дзень? Якія перспектывы наогул гэтай арганізацыі, на ваш пункт гледжання? Ну і нам што рабіць у гэтай арганізацыі? Зразумела, мы як адна з краін-заснавальніц гэтай арганізацыі не можам вось так спакойна глядзець на тое, што адбываецца там. Я гляджу, і мы абмяркоўвалі гэта пытанне з Прэзідэнтам Расіі, - Сакратарыят ААН, рабочы орган, - яны пачалі ўжо працаваць з пункту гледжання нейкіх пераваг адной або дзвюм дзяржавам, або Захаду-Усходу. Гэта значыць, яна неяк ужо, гэта арганізацыя, ператвараецца ў такую арганізацыю "Чаго вашай ласцы?". Ад буйных дзяржаў больш залежыць. Гэта ненармальна. Пры тым націску, які аказваюць буйныя дзяржавы, Захад", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка ў якасці прыкладу згадаў саміт "Расія - Афрыка", які праходзіць гэтымі днямі, і жудасны націск, які амерыканцы і краіны Заходняй Еўропы аказвалі на яго ўдзельнікаў. "Гэта ненармальна", - падкрэсліў ён.
"Паўстае пытанне - што рабіць? І хацелася б выслухаць ваш пункт гледжання", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён пацікавіўся работай беларускага прадстаўніцтва ў ААН, ці не фармальна яно прысутнічае там і што рэальна можа. "Напрыклад, калі заходнія дзяржавы адмовіліся фактычна супрацоўнічаць з намі, ну што ж, мы сёння дыпламатаў пераводзім на тыя напрамкі, дзе нам трэба працаваць, дзе трэба ўзмацняць сітуацыю і абстаноўку. Можа, і з Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый так паглядзець і паставіць іх у шэраг з заходнімі дзяржавамі?" - выказаў меркаванне беларускі лідар.
Валянцін Рыбакоў на сустрэчы пацвердзіў, што крытыка ААН пачалася фактычна з моманту яе заснавання, і арганізацыю, яе сакратарыят сапраўды ёсць за што крытыкаваць. Разам з тым ААН - гэта не проста будынак або сакратарыят сам па сабе.
"Разам з намі гэта 193 краіны. І Беларусь як адна з заснавальніц гэтай арганізацыі актыўна ў ёй працуе. Мы працуем у першую чаргу не з чыноўнікамі міжнароднымі. Мы працуем з дзяржавамі, якія прадстаўлены ў гэтай арганізацыі", - сказаў дыпламат.
27 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
"Разам з намі гэта 193 краіны. І Беларусь як адна з заснавальніц гэтай арганізацыі актыўна ў ёй працуе. Мы працуем у першую чаргу не з чыноўнікамі міжнароднымі. Мы працуем з дзяржавамі, якія прадстаўлены ў гэтай арганізацыі", - сказаў дыпламат.
27 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/111/70239
Текущая дата: 18.11.2024