У беларускае грамадзянства прыняты 409 чалавек, у тым ліку 46 непаўналетніх. Адпаведны ўказ нумар 206 падпісаў 10 ліпеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Падпісанню дакумента папярэднічала выязное пасяджэнне Камісіі па пытаннях грамадзянства пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якое адбылося ў Мінскай гарадской ратушы.
Падтрыманы хадайніцтвы аб прадастаўленні грамадзянства 409 асобам, у тым ліку 46 непаўналетнім. Сярод тых, хто атрымаў грамадзянства Беларусі, — выхадцы з 21 краіны.
За апошнія два гады кіраўніком дзяржавы прынята ў грамадзянства 4436 чалавек, у тым ліку 3572 жыхары Украіны. У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей.
Прыём і разгляд заяў аб прадастаўленні грамадзянства Рэспублікі Беларусь прадаўжаецца.
Звязда, 10 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/114/70051
Текущая дата: 18.11.2024