Белорусский портал в Казахстане

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдона



Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдонскага тэніснага турніру.

Сёння ў матчы трэцяга раўнда другая ракетка свету перамагла расійскую тэнісістку Ганну Блінкову, якая займае 40-е месца ў рэйтынгу WTA, — 6:2, 6:3. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 20 хвілін. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Сабаленка сустрэнецца з яшчэ адной расіянкай Кацярынай Аляксандравай (22-і нумар сусветнага рэйтынгу).

На старце спаборніцтваў Арына Сабаленка абыграла венгерку Ганну Удвардзі (82) — 6:3, 6:1, у 1/32 фіналу перамагла прадстаўніцу Францыі Варвару Грачову (41) — 2:6, 7:5, 6:2.

Звязда, 9 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/115/70027
Текущая дата: 18.11.2024