Беларускія лёгкаатлеты сталі ўладальнікамі чатырох залатых медалёў на I летніх гульнях «Дзеці Прымор’я» ва Уладзівастоку, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Іван Браслаўскі перамог у спаборніцтвах скакуноў у даўжыню, а Максім Варуха стаў першым у бегу на 1500 м. У дзяўчат на гэтай жа дыстанцыі перамагла Дар’я Маркіянава, а Хрысціна Краўчанка ўзяла золата ў скачках у даўжыню.
У спаборніцтвах па настольным тэнісе беларусы выйгралі парныя турніры: Даніла Віторскі і Арсеній Ражчанка перамаглі сярод хлопцаў, а ў дзяўчат золата заваявалі Настасся Фралова і Марыя Селівонец.
Да гэтага чатыры ўзнагароды — дзве залатыя і дзве бронзавыя — заваявалі юныя беларускія барцы грэка-рымскага стылю.
Звязда, 3 ліпеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/116/69941
Текущая дата: 18.11.2024