У 2023 годзе будзе забяспечаны далейшы рост пенсій, паведаміла кіраўніца Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Юлія Берднікава.
Паводле слоў Юліі Берднікавай, на выплату пенсій накіроўваецца ў год каля 77 адсоткаў расходаў бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Па выніках 2022 года на гэтыя мэты было зрасходавана Br16,2 млрд, у 2023 годзе плануецца накіраваць каля Br18,8 млрд.
«У мінулым годзе Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва тройчы ажыццяўляўся пераразлік і павышэнне пенсій, — расказала Юлія Берднікава. — Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ў бягучым годзе падтрымаць нашых пенсіянераў на ўзроўні 2022 года, калі мы рабілі пераразлік і павышэнне пенсій тройчы. Працуем над яе вырашэннем. Сумесна з Міністэрствам фінансаў выбудоўваем і падлічваем каляндарны план павышэння пенсій. У бягучым годзе адназначна будзем павышаць пенсійныя выплаты адносна названай катэгорыі грамадзян».
Па выніках мінулага года сярэдні памер пенсіі непрацуючага пенсіянера склаў Br602,69, па выніках пяці месяцаў 2023 года — Br676,93.
Як паведамлялася, з 1 мая бягучага года ажыццёўлены пераразлік працоўных пенсій, у выніку якога яны павялічаны ў сярэднім на 5 адсоткаў.
Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляюцца 2,3 млн чалавек.
Звязда, 29 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/117/69901
Текущая дата: 18.11.2024