Камітэт дзяржкантролю адкрывае кароткі нумар 191 па пытаннях утрымання і якасці рамонту вуліц. Аб гэтым праінфармавалі ў КДК.
Па нумары 191 можна паведаміць аб праблемах, звязаных з рамонтам і ўтрыманнем вуліц, праездаў, тратуараў у населеных пунктах; аб няякасна выкананых работах па рамонце вулічнай сеткі; аб выпадках безгаспадарчасці, звязаных з абслугоўваннем вуліц, а таксама фактах парушэння заканадаўства і інш.
Па кароткім нумары 191 можна званіць з 20 па 22 чэрвеня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.
Атрыманую інфармацыю вывучаць спецыялісты кантрольнага ведамства і ў далейшым выкарыстаюць пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў.
19 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
19 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/118/69797
Текущая дата: 18.11.2024