Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказаў былы прэм`ер-міністр Украіны Мікалай Азараў.
"Я не стаў бы выкарыстоўваць тэрмін "падрыў" у адносінах да Кахоўскай ГЭС, які, на вялікі жаль, цяпер вельмі шырока распаўсюджаны. Гэта было сістэмнае разбурэнне названага гідравузла ракетнымі абстрэламі, якія пачаліся яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Абстрэлы былі практычна штодзённымі, і станцыя сістэмна знішчалася. У рэшце рэшт надышоў момант, калі ступень разбурэння стала крытычнай. Тады вада прарвалася і разбурыла машынную залу і плаціну", - сказаў Мікалай Азараў.
Экс-прэм`ер Украіны адзначыў, што знаёмы з арганізацыяй Кахоўскай гідраэлектрастанцыі. "Мы яе мадэрнізавалі з 2011 па 2013 год. І я з трывогай назіраў за гэтай абсалютна безадказнай тэрарыстычнай дзейнасцю кіеўскага рэжыму", - адзначыў ён.
Мікалай Азараў таксама звярнуў увагу, што Кахоўская ГЭС абстрэльвалася ў тым ліку высокадакладнымі амерыканскімі ракетамі. "Зразумела, уся дзейнасць падтрымлівалася і заходнімі куратарамі Украіны", - упэўнены былы прэм`ер.
14 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
14 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/119/69711
Текущая дата: 18.11.2024