Як узмоцніцца сацпадтрымка насельніцтва, расказалі ў Мінпрацы Беларусі.
Ключавыя навацыі апошняга часу, якія датычацца сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый насельніцтва, назвала ў каментарыі журналістам міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка перад пасяджэннем Рэспубліканскага міжведамаснага савета па правах інвалідаў.
"Кіраўніком дзяржавы, урадам пытанням сацыяльнай падтрымкі насельніцтва надаецца першараднае значэнне. Толькі за апошнія некалькі тыдняў кіраўніком дзяржавы падпісана некалькі ключавых дакументаў, якія накіраваны і ўзмацняюць падтрымку такіх катэгорый, як пенсіянеры, людзі з інваліднасцю, шматдзетныя сем`і", - сказала Наталля Паўлючэнка.
Так, на пяць гадоў прадоўжана праграма сямейнага капіталу. З 1 мая 2025 года ў адпаведнасці з Законам нумар 37-З ад 11 лістапада 2024 года ўзмацняецца фінансавая падтрымка ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Былым вязням фашызму, ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыях іншых дзяржаў прадастаўляецца бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне і інш.
Указам "Аб сацыяльнай падтрымцы" прадугледжваюцца зняцце абмежаванняў па памеры пенсіі працуючым пенсіянерам, дадатковыя гарантыі па назначэнні датэрміновай пенсіі (на 5 гадоў раней) для бацькаў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў без удзелу маці, зніжэнне страхавога стажу маці, якія нарадзілі і выхавалі чатырох і больш дзяцей.
Пасяджэнне Рэспубліканскага міжведамаснага савета па правах інвалідаў праходзіць пад старшынствам намесніка прэм`ер-міністра Ігара Петрышэнкі. Удзельнікі разглядаюць пытанні, якія датычацца вырашэння праблем інвалідаў у Мінску і павышэння якасці медыцынскай дапамогі дзецям з інваліднасцю.
15 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
15 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/12/75876
Текущая дата: 23.12.2024