Дзяржлесахова за мінулыя выхадныя ліквідавала 14 лясных пажараў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Агульная плошча ачагоў склала 8 га. Больш за ўсё пажараў (4) адбыліся ў лясгасах Гродзенскага ДВЛГА. У астатніх абласцях выяўлена па два ўзгаранні.
Па стане на раніцу 12 чэрвеня, у лясным фондзе Мінлясгаса з пачатку пажаранебяспечнага сезона зафіксавана 317 лясных пажараў на агульнай плошчы 191,6 га. Галоўная прычына ўзгаранняў — неасцярожнае абыходжанне з агнём. У прэс-службе дадалі, што Дзяржлесахова ўжо 36 дзён без перапынку змагаецца з агнём у лясным фондзе.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 102 рэгіёнах рэспублікі.
Звязда, 12 чэрвеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/120/69687
Текущая дата: 18.11.2024