Белорусский портал в Казахстане

Беларускія дзюдаісты заваявалі дзевяць узнагарод на турніры ў Кыргызстане



Спартсмены з Беларусі доўгі час не маглі прымаць удзел у міжнародных турнірах з-за заходніх абмежаванняў.

Беларускія спартсмены заваявалі дзевяць медалёў адкрытага Кубка Азіі "Эр Жанек", які прайшоў у Бішкеку.

На вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ўзнімаліся Ягор Варапаеў (вагавая катэгорыя 90 кілаграмаў), Ягор Кухарэнка (звыш 100) і Дар’я Канцавая (78).

Срэбнымі ўзнагародамі адзначыліся беларусы Аляксандр Сідорык (90) і Ксенія Данілавіч (52). Замкнулі тройку лідараў Даніэль Мукетэ (100), Конрад Шока (66), Руслан Галавачоў (73) і Яна Макрэцкая (63).

Удзел у турніры прынялі больш за 200 атлетаў з дзевяці краін.

Спаборніцтвы сталі адным з этапаў падрыхтоўкі перад спаборніцтвамі серыі "Вялікага шлема". Яны пройдуць ужо 16-18 чэрвеня ў Астане. Там беларусы змогуць заваяваць балы для кваліфікацыі на Алімпіяду-2024 у Парыжы.

Ці паедуць беларусы на Алімпіяду

Беларускія спартсмены доўгі час знаходзіліся пад абмежаваннямі Захаду, зараз дзюдаістам дазволілі выступаць у нейтральным статусе і рыхтавацца да Гульняў.

Галоўны трэнер нацкаманды Андрэй Казусёнак расказваў, што падрыхтоўка да Алімпіяды ідзе поўным ходам.

"Трэба адбірацца на Алімпіяду, рабяты губляюць рэйтынгі вельмі хутка, калі моцна пацягнем з выступленнямі, то шансаў трапіць у Парыж становіцца ўсё менш. Пакуль жа, улічваючы запал рабят, калі пачнем адбірацца на Гульні зараз, то пуцёвак у Парыж будзе больш, чым у мінулым цыкле", - дадаў ён.

Беларускіх і расійскіх спартсменаў ужо дапусцілі да спаборніцтваў па боксе, тхэквандо, скейтбордынгу і іншых відах. У той жа час многія спартыўныя арганізацыі яшчэ захоўваюць санкцыі.

Мінск, 12 чэрвеня 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/120/69695
Текущая дата: 18.11.2024