Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы кантролю над узбраеннямі



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка сустрэўся з дэлегацыяй расійскага нацыянальнага Цэнтра па змяншэнні ядзернай небяспекі.

Беларусь і Расія абмеркавалі стратэгію двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і кантролю над узбраеннямі.

Удзельнікі сустрэчы таксама адзначылі неабходнасць стварэння новай сістэмы кантролю над узбраеннямі ў Еўропе. Бакі пацвердзілі гатоўнасць абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі да далейшага цеснага ўзаемадзеяння па гэтым пытанні.

Звязда, 1 чэрвеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/122/69591
Текущая дата: 18.11.2024