Белорусский портал в Казахстане

Лічбавы парадак дня Еўразійскага эканамічнага саюза патрабуе істотнай актуалізацыі



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Маскве на II Еўразійскім эканамічным форуме.

"Лічбавы парадак дня саюза патрабуе істотнай актуалізацыі. У першую чаргу гэта датычыцца Інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС, якая забяспечвае сумесную работу дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў і сістэм дзяржаў нашага саюза. Гэта павінны ствараць і кантраляваць мы, не аддаючы на водкуп амерыканцам або заходнееўрапейцам, як было раней. Падрыхтаваныя кадры і матэрыяльна-тэхнічная база ў нас ёсць", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Паводле яго слоў, неабходна пачаць распрацоўку еўразійскага парадку дня ў галіне інфармацыйнай бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што пытанні інфармацыйнай палітыкі пакуль не рэгулююцца Дагаворам аб ЕАЭС, і гэты недахоп трэба ўстараніць.

24 мая 2023, Масква
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/124/69515
Текущая дата: 18.11.2024