Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўпершыню пройдзе рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога»



Аб гэтым паведамілі паведамілі арганізатары.

Сярод мноства мерапрыемстваў, запланаваных да святкавання Дня Перамогі, асабліва цікавым абяцае стаць рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога».

Актыўны ўдзел у арганізацыі фестывалю прымае Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На яго сцэне збяруцца калектывы з такіх гарадоў, як Брэст, Бабруйск, Гомель, Гродна і Пінск. Свае спектаклі гледачам таксама прадставяць сталічныя тэатры.

Усе пастаноўкі, якія можна наведаць падчас фестывалю «Перамога», аб’ядноўвае агульны матыў — Вялікая Айчынная вайна. Спектаклі для ўдзелу ў фестывалі адбірала Рэспубліканская экспертная камісія па тэатральным мастацтве.

Стаць госцем фестывалю можна з 29 красавіка па 16 мая.

Арганізатары фестывалю — Міністэрства культуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Звязда, 28 красавіка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/127/69216
Текущая дата: 18.11.2024