Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $7,6 млн.
Сёння ў 1/8 фіналу другая ракетка планеты разграміла ў дзвюх партыях расійскую тэнісістку Мірру Андрэеву, у якой 194-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, — 6:3, 6:1.
У 1/32 фіналу найлепшая беларуская тэнісістка перамагла румынку Сарану Кырсцю (44-ы нумар рэйтынгу WTA) — 6:4, 6:3, а потым калумбійскую тэнісістку Камілу Асарыа (115) — 6:4, 7:5. У паядынку за паўфінал саперніцай Арыны Сабаленкі будзе егіпцянка Маяр Шэрыф (59). У 2021 годзе Арына Сабаленка была пераможцай мадрыдскага турніру.
Звязда, 1 траўня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/127/69252
Текущая дата: 18.11.2024