Камандна-штабное вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны пачынаецца ў Навагрудскім і Карэліцкім раёнах, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У час вучэння, якое прадоўжыцца да 21 красавіка, тэрытарыяльныя войскі разам з супрацоўнікамі падраздзяленняў міліцыі і МНС адпрацуюць пытанні аховы аб`ектаў жыццезабеспячэння насельніцтва і падтрымання ваеннага становішча, а таксама барацьбы з дыверсантамі і незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі. У вучэнні будзе ўдзельнічаць і атрад спецыяльнага апалчэння, які сфармаваны ў Кашалеўскім сельсавеце Навагрудкага раёна.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/129/69127
Текущая дата: 18.11.2024