У Астане адбыўся чарговы раўнд беларуска-казахстанскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, паведамілі ў знешнепалітычным ведамстве.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Ігар Назарук, казахстанскую — намеснік міністра замежных спраў Ермухамбет Кануспаеў. На мерапрыемстве разгледжаны стан і перспектывы развіцця беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва па шырокім коле пытанняў, а таксама вызначаны ключавыя напрамкі пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння.
Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме далейшага паглыблення супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана ў інтэграцыйных структурах (СНД, ЕАЭС, АДКБ, ШАС) і на міжнародных пляцоўках (ААН і АБСЕ).
Бакі канстатавалі паступальнае развіццё беларуска-казахстанскага дыялогу, арыентаванага на паслядоўнае пашырэнне разнапланавых кантактаў і ўмацаванне ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязей.
На сустрэчы пацверджана ўзаемная гатоўнасць да развіцця ўзаемадзеяння па лініі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін. Па выніках кансультацый падпісаны беларуска-казахстанскі План супрацоўніцтва на 2023-2024 гады паміж міністэрствамі замежных спраў.
Звязда, 20 красавіка 2023
Звязда, 20 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/129/69144
Текущая дата: 18.11.2024