Беларускія шашысты заваявалі васемнаццаць медалёў на маладзевым чэмпіянаце свету па шашках – 64, які завяршыўся ў турэцкай Аланіі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінспорту.
Апошнія камплекты ўзнагарод МЧС былі разыграны ў класічнай праграме – па яе выніках скарбонка нашай каманды папоўнілася сямю медалямі (3-2-2). Чэмпіёнамі свету сталі Вікторыя Мікалаева (да 20 гадоў), Яўгенія Швед (да 17 гадоў) і Павел Бокій (да 14 гадоў). Срэбныя ўзнагароды выйгралі Марыя Тараніна (U20) і Эя Кахно (U11), бронзавыя — Арцём Ціханаў (U17) і Іван Невар (U11).
Раней на спаборніцтвах у Турцыі адбыліся вокамгненная (бліц) і хуткая (рапід) праграмы, па іх выніках нашы шашысты ўзялі 11 медалёў. Такім чынам, агульная колькасць беларускіх узнагарод на моладзевым чэмпіянаце свету склала 18 (5 залатых, 6 срэбных і 7 бронзавых). Вікторыя Мікалаева і Яўгенія Швед заваявалі па дзве залатыя і адной бронзавай узнагародзе.
Звязда, 11 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/13/75813
Текущая дата: 24.12.2024