Беларуская тэнісістка не змагла дайсці да фіналу выніковага турніру WTA, але зарабіла балы і больш за адзін мільён долараў.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка чацвёрты тыдзень запар узначальвае рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), пра гэта сведчаць абноўленыя дадзеныя на афіцыйным сайце арганізацыі.
Нягледзячы на тое, што на выніковым турніры WTA Сабаленка не змагла дайсці да фіналу, саступіўшы Коры Гауф, спартсменка зарабіла не толькі балы (у беларускі зараз на рахунку 9 416 балаў), але і больш за 1 млн долараў.
Што тычыцца іншых беларусак, то Вікторыя Азаранка да гэтага часу знаходзіцца ў дваццатцы лепшых тэнісістак свету. Трэці тыдзень запар яна займае 20-е месца, зарабіўшы 2 127 балаў.
Аляксандра Сасновіч у абноўленым рэйтынгу апусцілася на адну пазіцыю, зараз яна займае 146-ы радок.
Алена Фалей узнялася на 6 пазіцый, заняўшы 196 радок, у яе ў скарбонцы 360 балаў.
Ірына Шымановіч крыху пагоршыла сваю пазіцыі: у спартсменкі мінус адзін радок і 250-е месца.
Першая дзесятка рэйтынгу
У першую дзесятку жаночага рэйтынгу на дадзены момант таксама ўваходзяць Іга Свёнтэк, Коры Гауф, Жасмін Пааліні, Чжэн Цыньвэнь, Алена Рыбакіна, Джэсіка Пегула, Эма Навара, Дар’я Касаткіна і Барбора Крэйчыкава.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/13/75816
Текущая дата: 23.12.2024