Біятланістка Ганна Сола стала пераможцай перадсезонных спаборніцтваў у Ханты-Мансійску "Югорыя. Першы снег - 2024".
"Югорыя. Першы снег - 2024" - гэта традыцыйная кантрольная трэніроўка расійскіх лыжнікаў і біятланістаў, якія праводзяць у Югры перадсезонны збор. У гэтым годзе ўдзел у турніры таксама прынялі беларускія спартсмены. У гонцы з раздзельнага старту на 5 км вольным стылем у жанчын лепшы рэзультат (12 мін. 35,5 сек.) паказала наша Ганна Сола. Другой і трэцяй сталі расійскія лыжніцы Арына Калічава (8 сек. адставання) і Лізавета Маслакова (+17 сек.). У топ-20 увайшла яшчэ адна прадстаўніца Беларусі - Ксенія Варабей, якая заняла 17-е месца сярод 88 дзяўчат.
11 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
11 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/13/75820
Текущая дата: 24.12.2024