Затрыманая Дар’я Трэпава прызналася, што прынесла ў пецярбургскую кавярню статуэтку, якая выбухнула, і ад гэтага загінуў Уладлен Татарскі.
Падазроная па справе аб тэракце ў кафэ на Васільеўскім востраве ў Санкт-Пецярбургу Дар’я Трэпава дала паказанні праваахоўнікам, відэа апублікавала МУС Расіі.
2 красавіка ў Санкт-Пецярбургу ў кавярні на Васільеўскім востраве адбыўся выбух. У выніку загінуў ваенкор Уладлен Татарскі (Максім Фамін). Яшчэ 32 чалавекі пацярпелі.
"Я прынесла туды (у кафэ) статуэтку, якая выбухнула", - кажа Трэпава на відэа.
На пытанне аб тым, хто перадаў ёй статуэтку, падазроная сказала: "Можна, я пазней раскажу?".
Раней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ (НАК) заявіў, што для злачынства ў Санкт-Пецярбургу ўкраінскія спецслужбы выкарыстоўвалі агентуру, якая супрацоўнічала з "Фондом борьбы с коррупцией" (ФНК) Аляксея Навальнага – у Расіі прызнаны замежным агентам. Затрыманая Дар’я Трэпава з’яўляецца прыхільніцай ФНК, гаворыцца ў заяве НАК.
"Расія сутыкнулася з кіеўскім рэжымам. Гэта рэжым, які падтрымлівае тэрарыстычныя дзеянні, гэта рэжым, які стаіць за забойствам Дар’і Дугінай, гэта рэжым, які, магчыма, стаіць за забойствам Фаміна, за тэрактам у Санкт-Пецярбургу, гэта рэжым, які стаіць за забойствамі людзей на працягу многіх гадоў, пачынаючы з 2014 года, менавіта таму праводзіцца спецыяльная ваенная аперацыя", - заявіў з гэтай нагоды прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/133/68929
Текущая дата: 18.11.2024