Мінскі гарадскі суд прысудзіў былога журналіста Дзмітрыя Семчанку да 3 гадоў калоніі.
Абвінавачаны прызнаны вінаватым у наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці.
Адбываць асноўнае пакаранне ён будзе ў калоніі агульнага рэжыму.
Як адзначала ў ходзе судовых спрэчак дзяржаўны абвінаваўца, здзейсненае злачынства ставіцца да злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва. На думку пракурора, мэты крымінальнай адказнасці, а менавіта выпраўленне асобы, якая ўчыніла злачынства, і папярэджанне здзяйснення іншага злачынства як абвінавачаным, так і іншымі асобамі, могуць быць дасягнуты пры прызначэнні Семчанка меры асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.
Як паведамлялася, абвінавачаны ў 2020-2022 гадах у розных сацыяльных сетках размясціў публікацыі, накіраваныя на фармаванне ў грамадскасці непрыязнасці і нянавісці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і прадстаўнікоў улады.
Як сказала дзяржабвінаваўца Аліна Касьянчык у каментары для журналістаў, Семчанка больш за 11 гадоў прапрацаваў на адным з тэлеканалаў у аддзеле палітычных аглядальнікаў. Пасля выбарчай кампаніі ў 2020 годзе ён паддаўся вонкаваму агрэсіўнаму інфармацыйнаму ціску. У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым.
Звязда, 23 сакавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/136/68765
Текущая дата: 18.11.2024