Белорусский портал в Казахстане

МЗС: Польшча не прадаставіла ні аднаго факта аб "шпіёнскай дзейнасці" затрыманых беларусаў



Інфармацыя, якая з`явілася ў польскіх СМІ аб выкліку ў МЗС Польшчы часовага паверанага ў справах Беларусі ў гэтай краіне не адпавядае сапраўднасці. Аб гэтым заявілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Ні ўчора, ні сёння беларускага дыпламата на размову не запрашалі. Разглядаем гэты ўкід як чарговую інфармацыйную правакацыю, накіраваную на стварэнне напружанасці ў двухбаковых адносінах", - падкрэслілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

"Што датычыцца затрыманых у Польшчы трох беларускіх грамадзян, то пакуль польскім бокам не прадастаўлена ні аднаго факта, які пацвярджае іх нібы шпіёнскую дзейнасць", - дадалі ў міністэрстве.

23 сакавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/136/68768
Текущая дата: 18.11.2024