Таксама, паводле інфармацыі Мінабароны РФ, за мінулыя суткі расійскія вайскоўцы збілі 15 дронаў у ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцях.
Расійскія сістэмы супрацьпаветранай абароны ў мінулыя стукі адбілі атаку ўкраінскіх БПЛА на Крым. Пра гэта гаворыцца ў зводцы Мінабароны РФ.
"Прадухілена спроба правядзення кіеўскім рэжымам масаванай атакі беспілотнікаў на аб’екты Крымскага паўвострава", - праінфармавалі ў расійскім абаронным ведамстве.
Там удакладнілі, што шэсць ударных БПЛА былі збіты сродкамі СПА, а яшчэ чатыры – вывелі са строю з ужываннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.
"Ахвяр і разбурэнняў на зямлі не дапушчана", - паведамілі ў Мінабароны Расіі.
Акрамя таго, паводле зводкі, за апошнія 24 гадзіны расійская СПА збіла 15 украінскіх дронаў на тэрыторыях Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
Расійская тэрыторыя
Як раней заяўляў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, калі УСУ атакуе Крым, то адплата будзе непазбежнай – РФ у гэтым выпадку адкажа "любой зброяй".
"Крым – гэта Расія. Нападзенне на Крым азначае нападзенне на Расію і эскалацыю канфлікту", - падкрэсліваў Мядзведзеў.
У сваю чаргу намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд заяўляла, што Вашынгтон падтрымлівае Кіеў ва ўдарах па ваенных аб’ектах, якія знаходзяцца ў Крыме, яна назвала іх "законнымі цэлямі". Па словах Нуланд, Украіна не будзе ў бяспецы, калі Крым "як мінімум не будзе дэмілітазаваны".
На гэта прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што такія заявы падкрэсліваюць глыбіню рознагалоссяў ЗША і РФ, а таксама ролю Вашынгтона як галоўнага правакатара напружанасці ў свеце.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/139/68638
Текущая дата: 18.11.2024