Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў няправільна інтэрпрэтаваў ягоныя выказваньні адносна прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі: «Расейскі калега нядобрасумленна і несумленна выцягвае пэўныя рэчы».
Як цытуе Лукашэнку «Інтэрфакс», Мядзьведзеў не даказаў другую частку: «Я сказаў, што не праблема для Беларусі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асэтыю. Але я яму пералічыў усе праблемы, якія ў сувязі з гэтым узьнікнуць у Беларусі па лініі Эўразьвязу, ЗША, СНД».
Паводле ягоных слоў, у Беларусі два месяцы над гэтым працавалі, вычленілі каля дзясятка праблемаў. І тады ён зьвярнуўся да Мядзьведзева: ці гатовая Расея ўзяць на сябе гэтыя праблемы, дапамагчы іх пераадолець?
Аднак кіраўніцтва Расеі аказалася ня здольным пайсьці на ліквідацыю наступстваў, якія маглі ўзьнікнуць для Беларусі ў сувязі з прызнаньнем рэспублік. «Вось гэтага Мядзьведзеў не сказаў. А калі вы самі не гатовыя, тады і не адбылося тое, што мы абмяркоўвалі. Такая размова была. А ня тое, што Лукашэнка ўрачыста паабяцаў, але не зрабіў».
І дадаў, што ўрачыста нідзе нічога не абяцаў, паколькі ніхто пра гэта не чуў. А таксама выказаў шкадаваньне, што «ёсьць у кіраўніцтва Расеі такая звычка: пасьля коскі не сказаць, што далей».
13.08.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1415/1646
Текущая дата: 23.12.2024