Белорусский портал в Казахстане

Беларусі трэба акуратна прайсці свой шлях, пакуль ідзе перафарматаванне свету



Таму краіна паслядоўна развівае адносіны па розных напрамках, у тым ліку з Расіяй, Кітаем, Іранам, Індыяй, іншымі краінамі далёкай дугі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв`ю замежным і беларускім СМІ.

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы расказаў, што на заўтра намечаны перагаворы і сустрэчы ў Расіі. "Потым у нас Кітай, Сі Цзіньпін запрасіў у першыя дні сакавіка. Затым мы з Іранам вядзём перагаворы, з Індыяй прапрацоўваецца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што дыверсіфікацыя вельмі важна для Беларусі, каб захаваць сваю незалежнасць.

Справа ў тым, што палову з вырабляемага Беларусь не спажывае сама, але яно неабходна для продажу на экспарт і паступлення валюты ў краіну. Візіты на вышэйшым узроўні даюць магчымасць адкрываць новыя напрамкі для беларускага экспарту, актывізаваць работу на гэтым напрамку. Так, напрыклад, дзякуючы нядаўняму візіту Прэзідэнта ў Зімбабвэ ўдалося заключыць кантракты на суму $200 млн.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь даўно пачала працэс дыверсіфікацыі і паслядоўна яго прадаўжае. Пры гэтым галоўным застаецца расійскі рынак.

Цяпер увесь свет перажывае няпросты працэс трансфармацыі, і ў сувязі з гэтым важна, каб Беларусь захавала свае пазіцыі і змагла іх прымножыць. "Нам, Беларусі, трэба гэтак жа, як Аўстрыі і іншым краінам, акуратна прайсці гэты шлях. Свет будзе іншы. Яго перадзеляць, перафарматуюць. Я нават не ведаю, дзе будзе Еўрасаюз. Думаю, што ўсё ж такі Еўропа возьме мазгі ў рукі і дамовіцца з Расіяй. І гэта будзе рашэнне пытанняў і для гіганцкай Германіі, і для Аўстрыі, адносна невялікай, як і мы, рэспублікі, але вельмі важнай, высокатэхналагічнай краіны. Мы зможам дамовіцца", - сказаў беларускі лідар.

"Але як будзе ў выніку - шмат пытанняў. Таму што шмат падводных плыней, - прадоўжыў ён. - Мы яшчэ не ведаем, дзе можа выбухнуць які-небудзь канфлікт. Хто сёння гарантуе, што такая палітыка ЗША (якую яны вядуць цяпер.) не прывядзе да таго, што яны сутыкнуцца з Кітаем? Гэта будзе ўжо катастрофа. Кітай - гэта не Расія, не Амерыка, не Украіна разам узятыя. І ўтаймаваць Кітай, паставіць у нейкае стойла нікому ў свеце не ўдавалася, і амерыканцам - тым больш".

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем выклікала незадаволенасць ЗША, і ў свой час гэта тэма сярод іншых абмяркоўвалася ў час візітаў у Мінск Джона Болтана і Майкла Пампеа.

"Яны былі вельмі незадаволеныя тым, што мы падтрымліваем адносіны з Кітаем. Я ім па-мужчынску, па-чалавечы растлумачыў: "Вы мяне не агітуйце супраць Кітая. Таму што, калі вы пачалі нас душыць, Кітай нам адчыніў дзверы. Як я павінен зрабіць?" Павінен сказаць, што Майкл Пампеа - прыстойны чалавек. Ды і Болтан. Яны кажуць: "Мы разумеем". І на гэтым тэма была закрыта".

"Вельмі прыстойныя людзі і адзін і другі, - ахарактарызаваў Аляксандр Лукашэнка. - Абсалютна праамерыканскія. У іх свае інтарэсы".

Таму што шмат падводных плыней, - прадоўжыў ён. - Мы яшчэ не ведаем, дзе можа выбухнуць які-небудзь канфлікт. Хто сёння гарантуе, што такая палітыка ЗША (якую яны вядуць цяпер. - Заўвага БЕЛТА) не прывядзе да таго, што яны сутыкнуцца з Кітаем? Гэта будзе ўжо катастрофа. Кітай - гэта не Расія, не Амерыка, не Украіна разам узятыя. І ўтаймаваць Кітай, паставіць у нейкае стойла нікому ў свеце не ўдавалася, і амерыканцам - тым больш".

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Кітаем выклікала незадаволенасць ЗША, і ў свой час гэта тэма сярод іншых абмяркоўвалася ў час візітаў у Мінск Джона Болтана і Майкла Пампеа. "Яны былі вельмі незадаволеныя тым, што мы падтрымліваем адносіны з Кітаем. Я ім па-мужчынску, па-чалавечы растлумачыў: "Вы мяне не агітуйце супраць Кітая. Таму што, калі вы пачалі нас душыць, Кітай нам адчыніў дзверы. Як я павінен зрабіць?" Павінен сказаць, што Майкл Пампеа - прыстойны чалавек. Ды і Болтан. Яны кажуць: "Мы разумеем". І на гэтым тэма была закрыта".

"Вельмі прыстойныя людзі і адзін і другі, - ахарактарызаваў Аляксандр Лукашэнка. - Абсалютна праамерыканскія. У іх свае інтарэсы".

16 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/142/68428
Текущая дата: 19.11.2024