У Краснаярску прадаўжаюцца спаборніцтвы ў рамках чарговага этапу Кубка Расіі па гарналыжным спорце з удзелам беларусаў.
Праграму этапу ў Краснаярску прадоўжылі спаборніцтвы ў паралельным слаламе ў жанчын. На старт асабістага турніру выйшлі 32 дзяўчыны, якія кваліфікаваліся ў 1/16 фіналу з 48 прэтэндэнтак.
Лепшая гарналыжніца Беларусі Марыя Шканава ўпэўнена ішла па сетцы, не прайграўшы ніводнага заезду аж да медальных разборак. На першай трасе ў паўфінале наша спартсменка ўступіла 0,12 сек расіянцы Аляксандры Жарковай, затое ў другім заездзе беларуска была хутчэйшай за апанентку на 0,14 сек і выйшла ў фінал. У процістаянні за золата барацьбы не атрымалася: саперніца Шканавай Васіліса Новікава двойчы сышла з трасы, дзякуючы чаму Марыя атрымала лёгкую перамогу.

Гэта вікторыя ў паралельным слаламе стала для беларускай гарналыжніцы першай у бягучым сезоне Кубка Расіі: раней наша спартсменка была трэцяй у Міясе і чацвёртай у Маскве. Акрамя таго, на рахунку Шканавай ужо восем перамог у класічным слаламе, дзве з іх атрыманы на этапе ў Краснаярску.
17 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
17 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/142/68452
Текущая дата: 19.11.2024