Белорусский портал в Казахстане

Шувалаў: Мытны саюз можа працаваць і без Беларусі



Віцэ-прэм’ер Расеі Ігар Шувалаў сказаў, што Мытны саюз Расеі, Казахстану і Беларусі на "другім этапе" свайго фармаваньня можа аказацца бяз гэтай апошняй.

Паводле Шувалава, 5 ліпеня ў Астане на пасяджэньні міждзяржаўнай рады Эўразійскай эканамічнай супольнасьці будзе прынятае рашэньне аб далейшым лёсе Мытнага саюзу.

"Гэтае рашэньне будзе аб другім этапе Мытнага саюзу: або Расея, Казахстан і Беларусь, гэта значыць, траісты фармат, як мы і дамаўляліся раней. Або гэта будзе фармат Расея і Казахстан", — цытуе Шувалава Інтэрфакс.

Шувалаў выступаў на канфэрэнцыі пад назвай "Расея і СНД — на шляху да глябалізацыі" ў Маскве.

Шувалаў таксама сказаў на гэтай канфэрэнцыі, што Расея не гатовая распаўсюдзіць льготы, якія будуць дзейнічаць у Мытным саюзе для Казахстану і Беларусі, на іншыя краіны СНД, якія да гэтага саюзу не далучацца.

Расея і Казахстан ужо ратыфікавалі дамову аб кодэксе Мытнага саюзу, а Беларусь — яшчэ не.

28.06.2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1425/1245
Текущая дата: 22.12.2024