Лукашэнка: Мы крыху спатыкнуліся
У Крамлі і ў Беларусі разумеюць, што "нам абсалютна не патрэбная канфрантацыя, не патрэбныя складанасьці і праблемы".
Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з губэрнатарам Маскоўскай вобласьці Расеі Барысам Громавым.
Паводле А.Лукашэнкі, "калісьці мы шырока, хутка ішлі на стварэньне саюзнай дзяржавы, потым мы пайшлі дробнымі крокамі, але рабілі канкрэтную справу, ствараючы роўныя ўмовы для нашых людзей, суб\`ектаў гаспадараньня. Шчыра кажучы, апошнім часам мы крыху спатыкнуліся".
Апошнія кантакты з прадстаўнікамі расейскага ўраду і з прэзыдэнтам Расеі сьведчаць, адзначыў А.Лукашэнка, што ў абедзьвюх краінаў "ёсьць вялізны патэнцыял і жаданьне выйсьці з сытуацыі".
Кіраўнік Беларусі адзначыў, што "не павінна быць абмежаваньняў да доступу тавараў на рынкі адзін аднаго".
"Прадпрыемствы Беларусі і Расеі павінны на роўных карыстацца мерамі дзяржпадтрымкі, мець доступ да дзяржзакупаў і крэдытных рэсурсаў ", — сказаў кіраўнік Беларусі.
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1428/402
Текущая дата: 17.11.2024