Курманбек Бакіеў: Інфармацыя пра сітуацыю ў Кыргызстане ў большасці СМІ падаецца аднабакова.
Пра гэта заявіў звергнуты прэзідэнт Курманбек Бакіеў 21 сакавіка на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ў Мінску, паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта.
Бакіеў падкрэсліў, што гатовы адказаць на ўсе пытанні. "На мой глыбокі жаль, у першы час у сродках масавай інфармацыі настолькі аднабакова ўсё падносілася, як расстрэльвалі мірных людзей і гэтай далей. Таму я гатовы адказаць на ўсе пытанні. Я лічу, гэта неабходна зрабіць менавіта тут. Тое, як усё падавалася, гэта проста розуму недаступна", — сказаў ён.
Курманбек Бакіеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку ад свайго імя, ад імя членаў сваёй сям`і і большасці кыргызскага народа за аказаную падтрымку. "Чаму я кажу ад большасці народа Кыргызстана — таму што тая кучка людзей, узброеных людзей, якія чыста бандыцкім спосабам захапілі сілай уладу, — гэта яшчэ не ўвесь Кыргызстан. І тое, што творыцца ў Бішкеку і вакол Бішкека, гэта таксама не ўвесь Кыргызстан", — заявіў звергнуты прэзідэнт.
Бакіеў таксама адзначыў, што Лукашэнка праявіў "сваю высокую чалавечнасць, мужнасць". "Я вельмі ўдзячны вам за тое, што вы зрабілі і робіце", — сказаў ён.
Мінск, 21 красавіка Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/1448/532
Текущая дата: 22.12.2024