Такім меркаваннем на тэлеканале СТБ падзяліўся прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Анатоль Глаз.
Абмяркоўваючы Мінскія пагадненні, Анатоль Глаз адзначыў, што калі б у момант іх падпісання народу і палітычнаму кіраўніцтву Украіны сказалі, што будзе ў выніку іх невыканання, рашэнне было б больш адназначным. На думку прэс-сакратара МЗС, не трэба верыць спекуляцыям накшталт заявы Пятра Парашэнкі аб тым, што Мінскія пагадненні былі патрэбны, каб узмацніць армію Украіны.
"Мінскія пагадненні сваю ролю адыгралі. Вельмі сур`ёзна спынілі эскалацыю канфлікту, дапамаглі людзям на месцах і маглі быць выкананы да канца, для гэтага былі ўсе перадумовы, яны былі цалкам нармальна напісаны. І сёння Украіна магла б сама мяняцца знутры без тых катастрафічных і трагічных працэсаў, якія там цяпер адбываюцца. Гэта што датычыцца Мінскіх пагадненняў", - сказаў Анатоль Глаз.
Што датычыцца дзейнасці фондаў Сораса і глабальнай палітыкі, то для Беларусі цалкам відавочна, што ў спакоі краіну яшчэ доўга не пакінуць. Анатоль Глаз заявіў, што суверэнітэт каштуе дорага. "Ёсць пэўны гістарычны перыяд, калі трэба выстаяць і пасля гэтага ўзяць новы старт. Думаю, у нас гэта атрымаецца. Зразумела, ва Украіне таксама настане мір", - рэзюмаваў прэс-сакратар МЗС.
13 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
13 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/145/68357
Текущая дата: 19.11.2024