Колькасць загінулых у выніку моцнага землятруса на паўднёвым усходзе Турцыі ўзрасла да 1498. Аб гэтым заявіў кіраўнік Упраўлення па надзвычайных сітуацыях Турцыі Юнус Сезэр.
Паводле слоў Юнуса Сезэра, яшчэ 8533 чалавекі пацярпелі.
Раней паведамлялася пра 1121 загінулага і 7634 пацярпелых.
У Сірыі, якая таксама пацярпела ад землятруса, колькасць ахвяр, паводле даных Міністэрства аховы здароўя краіны, узрасла да 461.
Землетрасенне магнітудай 7,7 адбылося ў правінцыі Кахраманмараш на паўднёвым усходзе Турцыі. Пасля гэтага ў рэгіёне было зафіксавана яшчэ 105 паўторных падземных штуршкоў.
6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/146/68301
Текущая дата: 19.11.2024