Белорусский портал в Казахстане

У сувязі з разбуральнымі землятрусамі ў Сірыі і Турцыі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага аб гатоўнасці МНС Беларусі да аказання дапамогі пацярпелым дзяржавам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.

Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даручыў накіраваць у Турэцкую Рэспубліку аварыйна-выратавальны атрад МНС, атэставаны па міжнародных стандартах ААН, у складзе 64 спецыялістаў з тэхнікай і рыштункам, прызначанымі для правядзення аварыйных і пошукава-выратавальных работ.

Даручана таксама прапрацаваць пытанне накіравання ў Сірыю грузу з гуманітарнай дапамогай.

6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/146/68305
Текущая дата: 19.11.2024