Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Мінску з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным заявіў аб адкрытасці для дыялогу з іншымі дзяржавамі, у тым ліку і еўрапейскімі.
"Расія і Беларусь, як мы з Уладзімірам Уладзіміравічам часта гаворым, адкрыты для дыялогу з іншымі дзяржавамі, у тым ліку і еўрапейскімі. Спадзяюся, што ў хуткім часе там прыслухаюцца да голасу розуму і мы пяройдзем да канструктыўнага абмеркавання як пытанняў агульнай бяспекі, так і будучага светаўладкавання", - сказаў беларускі лідар.
"Абарона дэмакратыі і прагрэсу з дапамогай абмежаванняў і ваеннай сілы ў адносінах да нашых дзяржаў больш не ўражвае нават мясцовых выбаршчыкаў (у заходніх краінах.), якія спаўна зведалі на сабе недахопы такой палітыкі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
19 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
19 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/159/67528
Текущая дата: 19.11.2024