Беларускія спартоўцы прадаўжаюць выступленні ў басейне на XVII Паралімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы.
У ранішняй праграме чацвярга ўдзел у папярэдніх заплывах прынялі трое прадстаўнікоў нашай каманды. На дыстанцыі 100 метраў брасам у дзяўчат у класе S13 фіналісткай стала Настасся Зудзілава: у сваім адборачным старце беларуска заняла трэцяе месца, а ў агульнай табліцы яе час (1 мін 22,15 сек) аказаўся сёмым. Фінал на стаметроўцы брасам адбудзецца сёння арыенціровачна ў 20.30 па мінскім часе.
У гэтай жа дысцыпліне сярод мужчын выступіў наш Яўген Кавалёнак. Па выніках папярэдніх заплываў рэзультат беларуса (1 мін 09,86 сек) аказаўся дзявятым сярод 16 удзельнікаў, да прахаднога восьмага радка не хапіла паўтары секунды. Акрамя таго, на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем у класе S9 быў прадстаўлены Ягор Шчалканаў. Чэмпіён Паралімпіяды на стаметроўцы на спіне на гэты раз замкнуў топ-15.
На гэты момант у актыве дэлегацыі нейтральных атлетаў з Беларусі шэсць залатых узнагарод Паралімпійскіх гульняў 2024 года. Спаборніцтвы ў сталіцы Францыі завершацца 8 верасня.
5 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
5 верасня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/16/75088
Текущая дата: 15.11.2024