У Бішкеку кіраўнік беларускай дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Парадак дня саміту ЕАЭС - каля двух дзясяткаў пунктаў. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё кааперацыйных праектаў у прамысловасці, фарміраванне агульных рынкаў, работу па ўстараненні перашкод і бар`ераў ва ўзаемным гандлі, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці на 2023 год і іншыя пытанні.
Чакаецца, што ў час пасяджэння Аляксандр Лукашэнка агучыць прапановы беларускага боку па стратэгічных напрамках развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, якія датычацца далейшага паглыблення інтэграцыі на прасторы ЕАЭС і забеспячэння ўстойлівасці нацыянальных эканомік.
7 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
7 снежня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/162/67335
Текущая дата: 19.11.2024