Белорусский портал в Казахстане

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся 25 лістапада з апостальскім нунцыем, архібіскупам Антэ Ёзічам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Асноўнымі тэмамі размовы сталі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Прастолам, узаемадзеянне Ватыкана і Мінска, а таксама актуальнае палажэнне Рымска-каталіцкай царквы ў Рэспубліцы Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

Бакі пацвердзілі імкненне да ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, актывізацыі супрацоўніцтва ў розных сферах для дасягнення далейшай станоўчай дынамікі ўзаемадзеяння.

25 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/165/67158
Текущая дата: 19.11.2024