Белорусский портал в Казахстане

Беларусь прымае ўдзел у Генасамблеі МПА АСЕАН у Камбоджы



Аб гэтым паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Валерый Міцкевіч 21 лістапада прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця 43-й Генеральнай асамблеі Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН, якая праходзіць з 20 па 25 лістапада ў г. Пнампені (Камбоджа).

Нацыянальны сход Беларусі ўдзельнічае ў генеральных асамблеях МПА АСЕАН на рэгулярнай аснове з 2011 года ў якасці наглядальніка. У бягучым годзе асамблея праходзіць пад дэвізам «Інвеставанне ў мір, устойлівае развіццё і аднаўленне пасля COVID-19».

Сёння Валерый Міцкевіч выступіць на пленарным пасяджэнні асамблеі з дакладам. Таксама праграмай візіту прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый краін АСЕАН, на якіх плануецца абмеркаваць пытанні актывізацыі ўзаемадзеяння з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі ў розных галінах.

Раней на палях мерапрыемства адбылася пратакольная сустрэча Валерыя Міцкевіча са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Каралеўства Камбоджа Хенгам Самрынам. Сустрэча стала прадаўжэннем міжпарламенцкага дыялогу, пачатага ў чэрвені 2012 года з візіту ў Беларусь старшыні Нацыянальнай асамблеі Камбоджы і візіту ў адказ у Камбоджу парламенцкай дэлегацыі Беларусі на чале са спікерам Уладзімірам Андрэйчанкам у лютым 2013 года, у час якога было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай асамблеяй Каралеўства Камбоджа.

Звязда, 21 лістапада 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/166/67134
Текущая дата: 19.11.2024