Беларускія атлеты сталі ўладальнікамі чатырох узнагарод моладзевага чэмпіянату Еўропы (U-22), які прайшоў у Сафіі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве спорту і турызму.
Беларуска Дар’я Ляцко заваявала срэбрны медаль у вагавой катэгорыі 70 кг, уступіўшы ў фінале ірландцы Лізе О’Рурк.
Бронзавымі прызёрамі кантынентальнага першынства ў балгарскай сталіцы сталі Марына Мулярчык (57 кг), Вадзім Волчак (63,5 кг) і Дзяніс Мацулеў (92 кг).
Звязда, 21 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/17/75692
Текущая дата: 24.12.2024