Паводле ацэнак, дэпрэсія і трывожныя расстройствы штогод прыводзяць да страты 12 мільярдаў рабочых дзён і абыходзяцца сусветнай эканоміцы амаль у 1 трлн долараў ЗША.
У тым ліку 15 працэнтаў дарослых працаздольнага ўзросту. Штогод тры мільёны чалавек паміраюць у выніку злоўжывання алкаголем, і кожныя 40 секунд адзін чалавек канчае жыццё самагубствам.
Самагубства з’яўляецца другой па значнасці прычынай смерці людзей ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.
Самагубства з’яўляецца другой па значнасці прычынай смерці людзей ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў.
Пачынаючы з 1992 года 10 кастрычніка на планеце адзначаецца Сусветны дзень псіхічнага здароўя. За мінулыя гады было асветлена мноства тэм, якія датычацца псіхічнага здароўя жанчын, дзяцей, барацьбы з самагубствамі, залежнасцяў ад псіхаактыўных рэчываў, жорсткасці і гвалту і г. д.
Як падкрэсліваюць спецыялісты, росту захваральнасці спрыяюць інфармацыйныя перагрузкі, палітычныя і эканамічныя катаклізмы, а прадвеснікамі захворванняў з’яўляюцца стрэсы.
Фізічны і псіхічны станы чалавека цесна ўзаемазвязаны. Існуе некалькі правіл для падтрымання здаровага цела і духу:
*спорт і правільнае харчаванне. Збалансаваны рацыён і ўмераная фізічная нагрузка — падмурак для «моцных» сасудаў, нервовай сістэмы і моцнага імунітэту.
*глыбокі сон не менш за сем-восем гадзін. Ён спрыяе хуткаму аднаўленню арганізма, і, адпаведна, большай устойлівасці да стрэсавых сітуацый.
*хобі. Неаднаразова даказана, што занятак любімай справай прымушае арганізм вылучаць «гармон радасці».
*стасункі з цікавымі і пазітыўнымі людзьмі. Станоўча настроены чалавек зараджае навакольных добрай, якаснай энергіяй, сілкуючы і сябе, і іншых.
*уменне і магчымасць выказаць усё, што на душы. Назапашаныя з году ў год крыўды, недасказанасць, неразуменне і стрэс могуць выліцца ў сур’ёзныя псіхічныя расстройствы, наступствы якіх могуць стаць незваротнымі.
*трэба жыць «сапраўдным часам». Не варта жыць мінулым — яго не вярнуць. Не трэба жыць і будучыняй — яе яшчэ няма, і ніхто не ведае, якой яна будзе... Сапраўднае — вось тое, ад чаго трэба атрымліваць асалоду ў поўнай ступені.
*аказанне дапамогі. Міласэрнасць робіць чалавека чалавекам.
Дарыце сябрам, родным і блізкім, нават незнаёмым людзям дабрыню, парады, рэальную дапамогу. Вы атрымаеце ў адказ падзяку. А падзяка — гэта пазітыўныя эмоцыі.
Дарыце сябрам, родным і блізкім, нават незнаёмым людзям дабрыню, парады, рэальную дапамогу. Вы атрымаеце ў адказ падзяку. А падзяка — гэта пазітыўныя эмоцыі.
Псіхіятрычную дапамогу ў сістэме аховы здароўя рэспублікі ажыццяўляюць арганізацыі аховы здароўя, звязаныя з аховай псіхічнага здароўя. Ва ўсіх абласцях і ў Мінску створана і функцыянуе кругласутачная служба экстранай псіхалагічнай дапамогі па «тэлефону даверу». Такая дапамога аказваецца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў галіне псіхалогіі бясплатна і ананімна.
Нумары тэлефонаў службы экстраннай псіхалагічнай дапамогі у Рэспубліцы Беларусь:
Брэсцкая вобласць:
Брэст, тэл. 8 (0162) 25 57 27 (кругласутачна);
Віцебская вобласць:
Віцебск, тэл. 8 (0212) 61 60 60 (кругласутачна);
Гомельская вобласць:
Гомель, тэл. 8 (0232 ) 31 51 61(кругласутачна);
Гродзенская вобласць:
тэл.: 8 (0152) 39 83 31, (кругласутачна), 8 (0152) 39 83 28 (кругласутачна);
Магілёўская вобласць:
г. Магілёў, тэл. 8 (0222) 71 11 61 (кругласутачна);
Мінск:
для дарослых, тэл.: 8 (017) 352 44 44 (кругласутачна), 8 (017) 304 43 70 (кругласутачна);
для дзяцей, тэл. 8 (017) 263 03 03 (кругласутачна);
Мінская вобласць:
тэл.: 8 (017) 270 24 01 (кругласутачна), 8 (029) 899 04 01 (кругласутачна);
Рэспубліканская «дзіцячая тэлефонная лінія»:
тэл. 8 (801) 100 16 11 (кругласутачна).
Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 10 кастрычніка 2022
Звязда, 10 кастрычніка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/172/66754
Текущая дата: 19.11.2024