Белорусский портал в Казахстане

Завяршыліся рэферэндумы ў ДНР, ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях



Завяршыліся рэферэндумы ў ДНР, ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях, падлічаны 100 працэнтаў бюлетэняў. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Згодна з вынікамі галасавання, за ўваходжанне ў склад Расіі аддалі свае галасы 99,23 працэнта жыхароў ДНР, 98,42 працэнта жыхароў ЛНР, 93,11 працэнта жыхароў Запарожскай вобласці і 87,05 працэнта жыхароў Херсонскай вобласці.

Вядомы і вынікі галасавання, праведзенага для жыхароў гэтых чатырох рэгіёнаў на тэрыторыі Расіі. Уступленне ДНР у склад Расіі падтрымалі 98,69 працэнта, за далучэнне ЛНР да Расіі выказаліся 97,93 працэнта, за ўваходжанне Запарожскай вобласці ў Расійскую Федэарцыю аддалі галасы 97,81 працэнта выбаршчыкаў, далучэнне Херсонскай вобласці да РФ падтрымалі 96,75 працэнта.

У Цэнтральнай выбарчай камісіі ЛНР паведамілі, што яўка на рэферэндуме з улікам участкаў у РФ склала 94,15 працэнта, усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 1 662 607 выбаршчыкаў. У Запарожскай вобласці яўка склала 85 працэнтаў, у галасаванні прынялі ўдзел 541 093 чалавекі. У ДНР яўка на рэферэндуме склала 97,51 працэнта, або 2 131 207 чалавек, у Херсонскай вобласці - 78,86 працэнта, прагаласаваў 571 001 чалавек.

Рэферэндумы праходзілі з 23 па 27 верасня. Першыя чатыры дні з меркаванняў бяспекі галасаванне на тэрыторыі рэгіёнаў праводзілася выязнымі выбарчымі камісіямі ў будынках школ, тэатраў, на прыдамавых тэрыторыях, а таксама шляхам адраснага абходу жыхароў. У апошні дзень галасавання - 27 верасня - прагаласаваць можна было на спецыяльна падрыхтаваных выбарчых участках. На тэрыторыі Расіі, дзе было арганізавана галасаванне для бежанцаў, на выбарчых участках можна было прагаласаваць на працягу ўсіх пяці дзён.

28 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/174/66622
Текущая дата: 20.11.2024