Белорусский портал в Казахстане

Дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Юрыем Амбразевічам прымае ўдзел у 66-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, якая 26-30 верасня праходзіць у штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Вене (Аўстрыя)



Аб гэтым расказалі ў Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене.

Праграма работы беларускай дэлегацыі ў галоўным штогадовым мерапрыемстве агенцтва прадугледжвае ўдзел у афіцыйных і паралельных мерапрыемствах сесіі, уключаючы выступленне намесніка кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў ходзе агульнай дыскусіі.

Акрамя таго, Юрый Амбразевіч мае намер правесці шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам міжнародных арганізацый у Вене. Так, ужо адбыліся перагаворы з кіраўніцтвам МАГАТЭ, ЮНІДА. Намеснік міністра замежных спраў нашай краіны і намеснік генеральнага дырэктара МАГАТЭ Хуа Лю 27 верасня ў Вене падпісалі рамачную праграму супрацоўніцтва паміж Беларуссю і агенцтвам на 2022-2027 гады.

Акрамя таго, прадугледжаны сустрэчы з дэлегацыямі іншых дзяржаў - членаў агенцтва.

28 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/175/66647
Текущая дата: 19.11.2024