Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Самаркандзе на сустрэчы з генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь супрацоўнічае з ШАС ўжо на працягу 12 гадоў.
"Наш крок па ўступленні ў "шанхайскую сям`ю" ў якасці наглядальніка не быў спантанным або выпадковым. Тады Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была яшчэ маладой, спрабавала ўладкавацца ў сусветны парадак. Гэта ўжо цяпер на ШАС глядзяць як на будучыню, вельмі ўплывовы полюс нашай планеты. Тады было не так. Але мы ў той час вызначыліся, што будзем развіваць наша супрацоўніцтва з Шанхайскай арганізацыяй. У гэтым наша і палітычная, і эканамічная, магчыма, і ваенна-палітычная будучыня", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Таму, працуючы ў якасці наглядальніка ў арганізацыі, мы прынялі рашэнне, што пара нам стаць паўнапраўным членам нашай "шанхайскай сям`і". Ведаю, вы нас падтрымалі і падтрымліваеце на гэтым шляху. І мы вам за гэта вельмі ўдзячныя", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Чжан Міну за тое, што той знайшоў час выслухаць пазіцыю Беларусі па далейшым удзеле ў ШАС. "Але перш за ўсё ўдзячны вам за тое, што вы пазітыўна ацэньваеце нашу ролю ў якасці наглядальніка", - сказаў ён.
Прэзідэнт таксама падзякаваў генеральнаму сакратару ШАС, што ў арганізацыі заўсёды адгукаліся на просьбы беларускага боку і яго асабіста. "У апошнія прэзідэнцкія выбары вы прымалі ўдзел. Вы маглі ўбачыць Беларусь, ацаніць яе. Вашы прадстаўнікі (наглядальнікі на выбарах.). І я вам удзячны за тыя ацэнкі, якія былі дадзены ў час апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Гэта сведчыць аб тым, што і ШАС зацікаўлена ў нашай краіне", - адзначыў беларускі лідар.
У сваю чаргу Чжан Мін падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за ўдзел у саміце, адзначыўшы, што ён з`яўляецца пастаянным госцем на такіх форумах. Генеральны сакратар таксама падкрэсліў важнасць і значнасць для Беларусі сёлетняга саміту ў Самаркандзе.
Плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы 16 верасня выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС. Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, таксама з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена (цяпер Беларусь мае статус наглядальніка). Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
15 верасня 2022, Самарканд
БЕЛТА
15 верасня 2022, Самарканд
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/176/66534
Текущая дата: 20.11.2024