Белорусский портал в Казахстане

Кітайскія навукоўцы распрацоўваюць звышгукавую ракету-амфібію



Кітайскія навукоўцы займаюцца распрацоўкай звышгукавой супрацькарабельнай ракеты, здольнай апускацца пад ваду. Пра гэта піша газета South China Morning Post.

Ракета даўжынёй у пяць метраў зможа лётаць на вышыні каля 10 км з хуткасцю, якая ў 2,5 разы перавышае хуткасць гуку. Пад вадой яна будзе пераадольваць адлегласць у 20 км, адзначаюць навукоўцы, якія ўдзельнічаюць у праекце. Як толькі ракета апынецца на адлегласці 10 км ад цэлі, яна пяройдзе ў рэжым тарпеды, развіваючы пад вадой хуткасць да 100 м/с.вакол будзе ўтварацца гіганцкі паветраны пухір, які значна зніжае супраціў.

Паводле звестак навукоўцаў, акрамя іншага ракета будзе здольная мяняць курс або рэзка апускацца на глыбіню да 100 м і пры неабходнасці ўхіляцца ад падводных сістэм абароны без страты хуткасці.

Газета South China Morning Post называе галоўную цяжкасць, з якой сутыкнуліся навукоўцы — гэта стварэнне сілавой устаноўкі, якая зможа даваць неабходную цягу і ў паветры, і пад вадой. Пытанне цалкам можа вырашыць выкарыстанне бору, ён актыўна рэагуе ў абедзвюх асяроддзях, вылучаючы велізарную колькасць цяпла, адзначаюць навукоўцы.

Звязда, 14 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/177/66511
Текущая дата: 20.11.2024