Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага савета КНДР Кім Чэн Ына з Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«З гэтай урачыстай нагоды варта ўспомніць аб падабенстве гістарычных лёсаў беларускага і паўночнакарэйскага народаў, якія прынеслі вялікія ахвяры, каб здабыць і захаваць сваю незалежнасць, права на ўстойлівае развіццё суверэнных дзяржаў. Дружба, давер і ўзаемная павага, якія ляжаць у аснове адносін паміж Мінскам і Пхеньянам, надаюць упэўненасць у тым, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў розных сферах будзе пашырацца на карысць цяперашняга і будучых пакаленняў», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кім Чэн Ыну моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а народу КНДР — міру і працвітання.
Звязда, 9 верасня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/178/66424
Текущая дата: 20.11.2024