Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
У Дзяржпагранкамітэце расказалі, што для забеспячэння пагранічнай бяспекі з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2022 года дзейнічаюць часовыя абмежаванні ўезду (уваходу), часовага знаходжання грамадзян у пагранічнай паласе на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці. Дзеянне гэтых абмежаванняў вырашана прадоўжыць з 1 верасня па 1 снежня бягучага года.
У ведамстве падкрэслілі, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на ўласнікаў зямельных участкаў, асоб, якія выконваюць працоўныя (службовыя) абавязкі, а таксама ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па ахове Дзяржаўнай граніцы на названай тэрыторыі. Таксама ў гэты перыяд прыпыняецца выдача пропускаў у пагранічную паласу на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.
Межы пагранічнай паласы можна знайсці на публічнай кадастравай карце Беларусі.
30 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
30 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/179/66342
Текущая дата: 20.11.2024