Белорусский портал в Казахстане

Даследаванні беларускіх палярнікаў неабходна прымяняць у рэальным сектары эканомікі



Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з навукоўцамі і ўдзельнікамі беларускіх антарктычных экспедыцый.

"Мы валодаем сур`ёзным навуковым, вытворчым патэнцыялам. Абсталяванне, якое прымяняецца, распрацавана намі для выкарыстання ў экстрэмальных умовах, асобныя ўстаноўкі з`яўляюцца ўнікальнымі і не маюць аналагаў у свеце. Нам трэба навучыцца не толькі іх выкарыстоўваць, але і рэалізоўваць - усё павінна прыносіць грошы. Жыццё такое" , - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што апрабаваныя ў Антарктыцы тэхналагічныя і канструктарскія рашэнні і матэрыялы было б нядрэнна выкарыстоўваць у розных галінах унутры краіны. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў падумаць, як даследаванні беларускіх палярнікаў могуць быць ужо цяпер прыменены ў рэальным сектары эканомікі.

"Гэта будзе садзейнічаць развіццю кампетэнцый і сумежных напрамкаў, стымуляваць высокатэхналагічныя вытворчасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

17 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/18/75575
Текущая дата: 24.12.2024