Аб гэтым расказала намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі - начальніца упраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Алена Ліпа.
Амаль 3 тыс. абітурыентаў плануюць прыняць беларускія ВНУ на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці на завочную форму атрымання адукацыі.
"Сёння можна падводзіць толькі папярэднія вынікі прыёмнай кампаніі ў ВНУ. Паколькі ў нас яшчэ прадаўжаецца прыём. ВНУ прымаюць замежных грамадзян, а таксама з 15 лістапада адновіцца прыём на завочную форму атрымання адукацыі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, на якія плануецца прыняць крыху менш за 3 тыс. чалавек", - расказала Алена Ліпа.
Яна адзначыла, што асноўны этап уступнай кампаніі ў гэтым годзе прайшоў стабільна. На ўзровень вышэйшай адукацыі прыём вялі 49 ВНУ, у якія прынята больш за 48 тыс. чалавек, з іх амаль 27 тыс. - на навучанне за кошт сродкаў бюджэту і амаль 21 тыс. - на платную аснову.
"У гэтым годзе нас парадавалі высокія прахадныя балы на асобныя спецыяльнасці. Таксама ў гэту прыёмную кампанію мы крыху павялічылі набор на бюджэт у ВНУ на асобныя спецыяльнасці тэхніка-тэхналагічнага профілю, на медыцынскія спецыяльнасці. У цэлым у гэтым годзе 13 новых спецыяльнасцей у нас было адкрыта ў ВНУ", - рэзюмавала прадстаўнік Мінадукацыі.
18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-1/183/66112
Текущая дата: 20.11.2024